Гэту краіну нельга знайсці ні на адной карце свету. Туды не ходзяць цягнікі і не лётаюць самалёты, але яна ёсць – гэта цудоўная краіна дзяцінства. І кожны год яна збірае сваіх жыхароў на Міжнароднае свята – Дзень абароны дзяцей.
1 чэрвеня Казлоўшчынская ГПБц прыняла ўдзел у абласной акцыі “Кніга дорыць свята”. Выхаванцы старэйшай групы Казлоўшчынскага яслі – сада са сваімі выхавацелямі наведаліся на свята дзяцінства “Мир детства добрый и счастливый”. Яго не змагла сапсаваць нават Баба Яга сваімі злымі чарамі. Закінуўшы ўсе абручы на кіёк, сумелі адчыніць дзверы ў бібліятэку; адгадваючы загадкі, ажывілі засохлае “дрэва дружбы”. Работнікі бібліятэкі павіншавалі дзяцей са святам, правялі гульнёвую праграму. Напрыканцы дзеці атрымалі салодкія пачастункі і кнігі на памяць аб сустрэчы.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.