З 1-га па 4-е жніўня 2012 года ў г.Дзятлава праходзіў фестываль праваслаўнай культуры “Кладзезь”. У рамках фестывалю Дзятлаўская  цэнтральная бібліятэка правяла шэраг выяздных мерапрыемстваў.

Для моладзі і маладажонаў быў арганізаваны праект ” Семья без веры не устоит”, які быў накіраваны на падтрымку дзяржаўнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі. Айцец Арцемій правёў з моладзю гутарку аб шлюбе, сямейных адносінах, аб дзецях і колькі іх павінна быць у сям’і.
Супрацоўнікі цэнтральнай бібліятэкі падрыхтавалі кніжна-ілюстрацыйную выставу “Сямья без веры не устоит”, на якой была прадстаўлена праваслаўная літаратура  і літаратурна-музычную кампазіцыю “Дзень сям’і і вернасці”. Мерапрыемства суправаджалася мультымедыяпрэзентацыяй з выкарыстаннем відэаматэрыялаў. Бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі  правяла  бібліяграфічны агляд матэрыялаў кніжнай выставы. У канцы мерапрыемства кожны ўдзельнік атрымаў закладку “Семья – главное путешествие нашей жизни”.

Для супрацоўнікаў міліцыі бібліятэкары падрыхтавалі кніжную выставу і духоўна-інфармацыйную гадзіну “Защита Родины – святой долг”. Мерапрыемства суправаджалася відэапрэзентацыяй і дакументальным фільмам “За веру и Отечество”. Удзельнікам мерапрыемства былі падараваны закладкі “Защита Родины – святой долг”, падрыхтаваныя аддзелам бібліятэчнага маркетынгу.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.