13 красавіка ў Казлоўшчынскай ГПБЦ у рамках абласной акцыі “Чытаем разам” прайшлі гучныя чытанні “Майстар пякучага слова”. На мерапрыемстве, якое было прысвечана 120-годдзю з дня нараджэння К.Крапівы прысутнічалі: кіраўнік справамі Казлоўшчынскага сельскага Савета, загадчык дзіцячага яслі – сада, сацыяльны педагог філіяла “Казлоўшчына” УА “Слонімскі ДзПТК СВ”, мясцовая паэтка. Бібліятэкары пазнаёмілі прысутных з творчасцю К.Крапівы,потым кожны прачытаў байкі. “Загадкі дзеда Кандрата” адгадвалі ўсе разам. Напрыканцы ўсе па чарзе паспрабавалі гучна чытаць байку Кандрата Крапівы “Мурашка і Жук”.
Да гэтай акцыі была падрыхтавана кніжная выстава – партрэт “Паланёны родным словам” і прэзентацыя “К.Крапіва – байкапісец”.
