“Мая родная мова” пад такой назвай 21 лютага ладзілася гадзіна роднай мовы ў Лявонавіцкай сельскай бібліятэцы–клуб. Мэта мерапрыемства – пазнаёміць вучняў з гісторыяй узнікнення Міжнароднага дня роднай мовы, са становішчам беларускай мовы ў нашай дзяржаве, на аснове літаратурных твораў паказаць прыгажосць роднага слова, багацце нашай духоўнай спадчыны, заахвоціць вучняў ведаць сваю культуру, гісторыю свайго народа, выхоўваць любоў і павагу да матчынай мовы. На гэта мерапрыемства былі запрошаны вучні сярэдніх класаў і школьны бібліятэкар Тамара Сяргееўна Сербін. Уступнае слова сказала бібліятэкар. Яна пазнаёміла з навінкамі літаратуры. Затым усе па чарзе чыталі вершы на роднай мове.
У гэты дзень мерапрыемства наведалі і выхаванцы дзіцячага садка разам з выхавацелям Хілімончык Вольгай Уладзіміраўнай.
Дэвіз Дня гучаў так: “Хай жыве непаўторная, з легендаў і казак сатканая, вобразная, вольная, пявучая, цудоўная родная мова”.