Урок – рэклама “Мая першая кніга аб прыродзе” прайшла 28 ліпеня ў Казлоўшчынскай ГПБЦ. Кнігі аб прыродзе прыносяць нямала прыемных хвілін чытачам, дапамагаюць адчуць яе чароўную прыгажосць і непаўторнае хараство. На чарговым пасяджэнні аматарскага аб’яднання “Сцяжынка” ішла гаворка пра творы Я.Купалы, Я.Коласа, Я.Брыля, В.Біянкі, М.Прышвіна аб прыродзе. Дзеці пазнаёміліся з сучаснымі пісьменнікамі А.Бадаком, В.Стома, У.Ягоўдзікам. Яны з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны “Бі адказам прама ў цэль”, чыталі вершы і ўрыўкі з апавяданняў пра прыроду, расказалі пра свае першыя прачытанныя кнігі аб прыродзе.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.