У Раклевіцкай сельскай бібліятэцы – цэнтры традыцыйнай культуры да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь адбылася віртуальная вандроўка “Мая краіна – Беларусь”. Наведвальнікі здзейснілі падарожжа па прыгожым мясцінам нашай краіны, успомнілі нашу мову багатую на прымаўкі прыказкі і загадкі, славутых продкаў – Еўфрасінню Полацкую, Кірыла Тураўскага, Францыска Скарыну.