Да 85-годдзя з дня нараджэння Яўгенія Матвеева ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” адбыўся паэтычны акорд “Матвееўскія чытанні”. На мерапрыемства былі запрошаны старшыня Наваельнянская сельскага Савета Людміла Аляксандраўна Радзевіч, Людміла Васільеўна Дулькевіч, якая працавала разам з Яўгеніем Матвеевым, і вучні 8 ”А” класа разам з педагогам Аленай Іванаўнай Варанец. Падчас мерапрыемства наведвальнікі пазнаёміліся з біяграфіяй паэта, Людміла Васільеўна Дулькевіч расказала, якім чалавекам быў Матвееў, як да яго цягнуліся людзі, бо гэта быў чалавек вялікай душы і чулага сэрца. Гучалі цудоўныя вершы паэта, якія чыталі Л.А.Радзевіч, А.І.Варанец, работнікі бібліятэкі і дзеці. Яўгеній Матвееў – паэт, доктар-фтызіятр вышэйшай катэгорыі, народны мастак, работы якога выстаўляюцца ў краязнаўчых музеях Дзятлава і Гродна, чалавек, які ўмеў бачыць чалавечыя душы, чуць навакольны светі перакладваць яго ў словы, а словы не паміраюць, а гэта значыць, што сапраўдны паэт-бессмяротны. Да мерапрыемства была раскрыта выстава-партрэт “Яўгеній Матвееў – майстар і творца сакравенных слоў”.