“Мама, тата, я – разумная сям’я” пад такой назвай прайшоў Дзень сямейнага чытання ў філіяле “Дварэцкая сельская бібліятэка сямейнага чытання”. У гэты дзень гасцінна адчыніліся дзверы для ўсіх жадаючых наведаць бібліятэку. У рамках дня для маленькіх наведвальнікаў прайшла пазнавальная гульня  “Сюда приходят дети узнать про все на свете”, літаратурны сторысек “Ты представь себе на миг, как бы жили мы без книг”. У бібліятэцы была аформлена тэматычная паліца “Мир без насилия”, усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі памяткі, аб прафілактыцы насілля ў сям’і.  Каб зацікавіць не толькі маленькіх чытачоў, але і іх бацькоў цікавымі кнігамі, бібліятэкар правяла агляд навінак літаратуры. Бо як сказаў адзін з пісьменнікаў, кніга нараджаецца не тады, калі выдаецца, а калі будзе прачытана.

 

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.