15 мая ў Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры зносін і інфармацыі, да Міжнароднага Дня сям’і, ладзіўся кнігаагляд “Любімая кніга маёй сям’і”. На мерапрыемства завіталі вучні 9 “Б” класа. У пачатку сустрэчы бібліятэкар расказала пра цікавыя кнігі, якія ёсць у фондзе бібліятэкі, а затым прапанавала ўдзельнікам мерапрыемства знайсці і расказаць аб кнігах, якія падабаюцца ім і іх бацькам. Усе з задавальненнем уключыліся ў пошук і расказвалі, чаму тая ці іншая кніга падабаецца. Напрыканцы мерапрыемства кожны выбраў сабе новую цікавую кнігу, каб пачытаць яе.