8 чэрвеня дзіцячая інтэрактыўная пляцоўка “Летняя книжная Вселенная детства” Дзятлаўскай раённай бібліятэкі заклікала дзяцей у казачнае падарожжа “Лукоморье” па казках Аляксандра Пушкіна. У бібліятэку завіталі наведвальнікі аздараўленчага летніка “Усмешка” ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Дзятлава”, дырэктар Шмыгін Вольга Францаўна. Дзеці адправіліся ў займальнае падарожжа па станцыях, на кожнай станцыі іх чакалі выпрабаванні, якія яны прайшлі з годнасцю ў каманднай гульні. Іх чакалі станцыі: “Замок Черномора”, “Улица художников”, “Остров Буян” і “Пик Пушкина”. Разам з катом на станцыі “Лукоморье” спявалі песню пра ката, разгадвалі “…следы невиданных зверей”, кожны злавіў сваю “залатую рыбку”; на “Улице художников” малявалі герояў казак Пушкіна, на “Острове Буян” патрэбна было праявіць акцёрскае майстэрства.  Удзельнікі мерапрыемства наведалі бібліятэку, зрабілі цікавае памятнае фота ў летняй фотазоны “Время читать”, пазнаёміліся з дзеючай выставай “За 90 дней лета — вокруг света”. Жадаючыя запісаліся ў бібліятэку і ўзялі дамоў спадабаўшуюся кнігу.

 

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.