У рамках летняй інфармацыйнай акцыі “Летнія маршруты кнігі і чытання” 1 чэрвеня бібліятэка падрыхтавала і правяла гульнёвую праграму да Міжнароднага дня абароны дяцей пад назвай “Летні дзень адпачынку і забаў”. У час мерапрыемства прайшлі розныя гульні, конкурсы, знаёмствы. Таксама ў бібліятэцы аформлена выстава-заклік “Лета – час чытаць”, з якою пазнаёміліся дзеці ў час мерапрыемства.