Наступіла лета, а значыць, час забаў, адпачынку і, вядома, чытання цікавых кніг. Філіял “Хвінявіцкая сельская бібліятэка – клуб” прапануе ўвазе юным чытачам пазнаёміцца з выставай – прапановай “Лета з цікавай кнігай” ( у рамках агульнаадукацыйнага праекта “Аб чым не паведаў падручнік”) . На ёй прадстаўлены кнігі разнастайнай тэматыкі і жанру. Натхняйцеся нашымі ідэямі, прапануйце свае і, вядома, прыходзьце да нас у бібліятэку.