1 чэрвеня ў Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры зносін і інфармацыі адбыўся конкурс малюнкаў “Лета – любімая пара”, які быў прысвечаны Міжнароднаму дню абароны дзяцей. Удзел прымалі вучні ДУА “Наваельнянская сярэдняя школа”. Таксама работнікі бібліятэкі падрыхтавалі выставу-рэкламу “ЛетаЧытанне – 2016”.