Лета для школьнікаў – гэта час,калі можна адкласці падручнікі і партфелі і ўволю набегацца. Але без лепшага сябра – кнігі — канікулы сумныя.
«Лета і кніга”, “Чараўніцтва кніжнага лета”, “Лета. Кніга. Адпачынак.”, “Летнія канікулы з бібліятэкай”,— пад такой назвай стартаваў конкурс летняга чытання ў Наваельнянскай ГПДБ, Казлоўшчынскай ГПДБ, Жукоўшчынскай СБ і Лявонавіцкай СБ. Яго удзельнікам можа стаць кожны жадаючы. А пераможа той, хто выканае ўмовы конкурсу і найлепш справіцца з конкурснымі заданнямі.
Па традыцыі кожнае лета бібліятэкары імкнуцца напоўніць вольны час дзяцей і падлеткаў разнастайнымі мерапрыемствамі. Дзеці знойдуць для сябе ў бібліятэках шмат розных цікавых спраў і заняткаў. На пачатку лета ў бібліятэках прайшлі мерапрыемствы да Дня абароны дзяцей: свята дзяцінства “Хай усміхаецца дзяцінства” (Наваельнянская ГПДБ), “Падарожжа ў Кнігаград” (Белагурнаўская ІСБ), “На ўсіх ветразях – у лета” (Дварэцкая СБ); гульнёвая праграма “Дзяцінству сонца падарыце” (Гезгалаўская СБ); мультымідыйная прызентацыя “Вось яно якое наша лета” (Казлоўшчынская ГПДБ); літаратурная гадзіна “Хай усміхаецца дзяцінства” (Данілавіцкая СБ) і інш.
Работнікі бібліятэк, заўсёды рады бачыць сваіх юных сяброў.