26 чэрвеня Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка ладзіла выставу-рэкламу “Лета Чытанне-2017”. У госці завіталі дашкольнікі і дзеці малодшага школьнага ўзросту, якія знаходзяцца ў летнім лагеры адпачынку “Лясная казка” пры Наваельнянскай СШ. Дзяцей вельмі зацікавіла выстава. Яны з задавальненнем разглядалі прадстаўленыя кнігі і часопісы і кожны з іх знайшоў сабе літаратуру па густу.