У Дзень абароны дзяцінства, 1 чэрвеня, работнікі філіяла “Наваельнянская ГПБц” наведалі ДУА “Наваельнянскі дзіцячы сад”, дзе правялі гульнёва-забаўляльную праграму “Лета ў краіне цудаў”. Дзеткі адказалі на пытанні казачнай віктарыны, пагуліялі ў гульню “Паравозік згубіў возік” і патанцавалі танец маленькіх качанят. У бібліятэцы ладзілася выстава дзіцячых малюнкаў “Я малюю казку”.