29 ліпеня інтэрактыўная пляцоўка “Летняя книжная Вселенная детства” аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ў чарговы раз заклікала дзяцей цікава правесці час. Лялечны тэатр “ЧытайКАˮзаклікаў выхаванцаў ДУА “Яслі-сад №1 г. Дзятлава” на лялечны спектакль “Лесные истории” і вялі аповедаб тым, як жыхары лесу вельмі хацелі чытаць кніжкі і хадзілі ў лясную бібліятэку да бібліятэкара ёжыка. Пасля спектакля адбылася музычная фізкультхвілінка, гулялі ў вясёлую гумарыстычную гульню “Да или Нет”. На пляцоўцы малечы гулялі ў рухомыя і развіваючыя гульні, пазнаёміліся з музычнымімаляўнічымі кніжкамі, пасябравалі з персанажамі лялечнага тэатра.