Лакіза Вадзім Леанідавіч
(28.7.1970)
Лакіза Вадзім Леанідавіч нарадзіўся ў в. Явар Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобласці, беларускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (2004). Скончыў Гродзенскі універсітэт (1992). 3 1994 у ІГ НАН Беларусі, з 2007 загадчык аддзела. Займаецца вывучэннем старажытнасцей неаліту і бронзавага веку, матэрыяльнай і духоўнай культуры першабытнага насельніцтва Заходняй Беларусі. Вылучыў у познім неаліце і раннім перыядзе бронзавага веку Беларускага Панямоння групу помнікаў тыпу Бершты-Русакова і Падгорнаўскую групу помнікаў кола культур шнуравой керамікі, нёманскую і верхнянёманскую (русаковіцкую) групы помнікаў тшцінецкага культурнага кола. Выявіў і абследаваў звыш 200 помнікаў каменнага і бронзавага вякоў на тэрыторыі Гродзенскай, Мінскай і Брэсцкай абласцей. Даследаваў раскопкамі шматкультурныя паселішчы Пархуты-1,2, Прырэчча-2, Падгорная-4 (р. Шчара), Мацеўчукі-1 (р. Лебяда), Бершты-2 (р. Котра), Дакудава-5 (р. Нёман), Вілы-1, 2, Каменюкі 6 (р. Лясная Правая), Жылічы-2 ГЭС, 3 ГЭС, 4 ГЭС, 5 ГЭС, Славічы-1 ГЭС, 2 ГЭС, Кавальцы-3 Турыст, Берагавы-1 ГЭС, 2 ГЭС, Сіўкава-1 ГЭС, Коматава-2 ГЭС, 4 ГЭС, 6 ГЭС, Пужычы ГЭС (р. Нёман). 3 2007 арганізуе і праводзіць археалагічныя даследаванні ў зонах новабудоўляў, у т.л. ў зонах будаўніцтва Гродзенскай гідраэлектрастанцыі (ГЭС), Астравецкай АЭС і інш.
Тв:. К проблеме позднего неолита н начала бронзового века Северо-Западной Беларуси // Человек, адаптация, культура: к юбилею С.В.Ошибкиной.М., 2008; Старажытнасці позняга неаліту і ранняга перыяду бронзавага веку Беларускага Панямоння. Мінск, 2008; Археалагічныя помнікі беларускай часткі Аўгустоўскага канала // Августовский канал и современный экотуризм. Пултуск; Минск; Гродно, 2008; Белавежская пушча: вытокі запаведнасці, гісторыя і сучаснасць. Мінск, 2009 (у сааўт.); Беларусь: Народ. Государство. Время. Минск, 2009 (у сааўт.); Институт истории Национальной академии наук Беларуси (1929—2009 гг.). Минск, 2009 (у сааўт.); Вывучэнне помнікаў каменнага і бронзавага вякоў на тэрыторыі Белавежскай пушчы ў 2007 годзе // МАБ. 2009. Вып. 17.
Літаратура:
Лакіза Вадзім Леанідавіч, беларускі археолаг //Археалогія беларусі: энцылапедыя. У 2 т. – Т.2. Л-Я.– Мінск,2011. – С.6-7.