У філіяле ”Жукоўшчынская сельская бібліятэка-клуб” прайшла тэматычная інфармацыйная гадзіна “Гонар за Беларусь. Культура беларускага народа: традыцыі, спадчына, сучаснасць” у рамках школьнага інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” – “Школа Актыўнага Грамадзяніна”. Бібліятэку наведалі вучні ДУА “Вучэбна – педагагічны комплекс Жукоўшчынскі дзіцячы сад – базавая школа” разам з настаўнікамі Шаркут Людмілай Іосіфаўнай і Кашко Янінай Іосіфаўнай. Наведвальнікі праглядзелі прэзентацыю “Іх імёны ў гісторыі краю”. У якую ўвайшлі матэрыялы пра людзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі сваёй малой радзімы, праявілі сябе ў розных галінах навукі, культуры, мастацтва, грамадскай дзейнасці, якія ўзнагароджаны ордэнамі працы. Прэзентацыя адрасавана выкладчыкам і навучэнцам розных навучальных устаноў, а таксама ўяўляе цікавасць для моладзі, якая імкнецца атрымаць інфармацыю аб заслужаных людзях, чые лёсы звязаны з жукоўшчынскай зямлёй.
Бібліятэкар таксама расказала аб традыцыях жукоўшчынскага краю. Больш падрабязна спынілася на правядзенні свята “Засеўкі” – традыцыйны земляробчы абрад пачатку веснавых палявых работ.
