Кугейка Міхаіл Міхайлавіч

(03.04.1948) 

kuheikoМіхаіл Міхайлавіч Кугейка нарадзіўся 3 красавіка 1948 года ў вёсцы Погіры. Вучыўся ў Погірскай пачатковай школе, пазней — у школе-васьмігодцы ў Норцавічах. У 1963 годзе Міхаіл закончыў 8 класаў СШ №2 і паступіў у Мінскі аўтамеханічны тэхнікум, пасля заканчэння якога працаваў на Мінскім аўтазаводзе інжы-нерам-тэхнолагам. У 1968 годзе Міхаіл Кугейка стаў студэнтам фізічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. 3 1971 года пачынаецца яго працоўная і навуковая дзейнасць у БДУ: спачатку тэхнікам на кафедры ядзернай фізікі, пазней – навуковым супрацоўнікам у навукова-даследчым інстытуце прыкладных фізічных праблем пры БДУ.

У 1984 годзе Міхаіл Міхайлавіч абараніў дысертацыю на атрыманне вучонай ступені кандыдата фізіка-матэматычных навук. 3 1988 года працаваў на кафедры квантавай радыёфізікі і оптаэлектронікі БДУ. У 1994 годзе Міхаіл Міхайлавіч абараніў доктарскую дысертацыю. 3 верасня 1997 года ён з’яўляецца загадчыкам кафедры квантавай радыёфізікі і оптаэлектронікі БДУ. У 2003 М.М.Кўгейка было прысвоена званне прафесара па спецыяльнасці “Фізіка”. Разам з педагагічнай дзейнасцю Міхаіл Міхайлавіч актыўна займаецца навуковай працай. Ён – аўтар дзвюх манаграфій, трох вучэбных дапаможнікаў, больш трохсот навуковых вучэбна-метадычных публікацый, з якіх звыш пяцідзесяці — аўтарскія пасведчанні і патэнты на вынаходніцтва.

Заслугі М. М. Кугейкі адзначаны Ганаровымі граматамі Міністэрства асветы Рэспублікі Беларусь, БДУ, стыпендыяй і персанальнай надбаўкай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за навуковую і педагагічную дзейнасць.

Літаратура:

Палховіч,Т. Вучоны-фізік і педагог: [Кугейка Міхаіл Міхайлавіч] /Т.Палховіч // Перамога. – 2008. – 2 красавіка. – С.3.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.