11 снежня ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы з удзельнікамі аматарскага аб’яднання “Сцяжынка” праведзена гадзіна пытанняў і адказаў “Кто прекрасно спит зимой в ямках, норках, под водой”.
Бібліятэкар расказала, дзе і як зімуюць насякомыя, птушкі і рыбы, адказала на пытанні дзяцей. Затым, па раздадзеных раней картках са звярамі, рабяты расказалі самі, як зімуе той ці іншы звер. З дапамогай кнігі А. Михеева «Определитель птичьих гнёзд» вызначалі гнёзды птушак. Бібліятэкар зрабіла агляд літаратуры з выставы “Прыйшла зіма з марозамі”. Замацавалі веды віктарынай “Хто як зімуе”.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.