21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Дзень роднай мовы  асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная. Ці можна адчуць сябе сапраўдным беларусам, калі не ўжываеш родную мову? Напэўна, не. Таму каб лепш ведаць беларускую мову, трэба чытаць кнігі на беларускай мове, глядзець беларускія тэлеперадачы, слухаць радыеперадачы, трэба слухаць і гаварыць з тымі, хто яе ведае. Менавіта аб гэтым гаварылася на літаратурнай скарбонцы “Крыніцай звіняць твае словы, мая беларуская мова”, якая прайшла 21 лютага ў Дварэцкай сельскай бібліятэцы сямейнага чытання. Прысутным былі зачытаны 10 запаведзяў аб мове Віктара Шведа. Гучалі вершы  П.Броўкі, Ю.Свіркі, Н.Гілевіча пра родную мову.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.