Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь аддзел абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” арганізаваў Дзень інфармацыі “Крэатыў культуры: стратэгія, асобы, скарбы”. Праграма ўключала: кнігападарожжа па музеях Беларусі “Мастацтва Беларусі”, пазітыў-прагляд “Культура роднай Беларусі”, паэтычнае дасье “У вянок Максіму Багдановічу” прысвечанае 125-годдзю паэта.