Кранц Якаў

(1741-1804) 

Нарадзіўся ў мяст. Дзятлава, яўрэйскі прапаведнік. Вучыўся ў ешыбоце ў Мяжырычах Ровенскай вобл., дзе здабыў славу красамоўца. У 1761г. заняў тут пасаду даршана (прапаведніка). Аб’ездзіў яўрэйскія абшчыны ў ваколіцах Львова, Любліна, Каліша, Замосця. У 18 гадоў прапаведаваў у Дубне (Украіна). У пропаведзях выкарыстоўваў фальклор, этычныя, галахічныя, кабалістычныя творы, інтэрпрэтуючыя іх па-свойму. Кнігі яго арацый, прытчаў (на іўрыце) выходзілі пасмяротна на Украіне, у Польшчы.

Літаратура:

Кранц Якаў // Пяткевіч.А.М. Людзі культуры з Гродзеншчыны: даведнік.- Гродна, 2000. –  С.161.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.