Да Міжнароднага Дня абароны дзяцей у Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры агульнадаступнай інфармацыі прайшла гульнёва – забаўляльная праграма “Краіна дзяцінства на планеце Зямля”. Гэту краіну нельга знайсці ні на адной карце свету. Туды не ходзяць цягнікі і не лётаюць самалёты, але яна ёсць – гэта цудоўная краіна, адкуль усе мы родам – краіна маленства. На мерапрыемства запрашаліся дзеці са школьнага лагера “Здаравячок”. Яны разгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні казачных тэлеграм, шукалі адказы на казачную віктарыну пры дапамозе выставы – пошук “У гасцях у казачнікаў”.