Козел Юрый Мікалаевіч

(08.08.1968)

Нарадзіўся Козел Юрый Мікалаевіч ў сям’і калгаснікаў в.Гнаінскія Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1983г. скончыў 8 класаў Дзятлаўскай сярэдняй школы № 2, удзельнічаў у школьных выставах. У 1983-1986 гг. Вучоба ў Бабруйскім мастацкім вучылішчы па спецыяльнасці: чэканшчык мастацкіх і ювелірных вырабаў. Дыпломная работа была прысвечана У.С.Высоцкаму. Козел удзельнічаў у выставах вучылішча. Калі скончыў вучылішча, быў накіраваны на работу ў мастацкую майстэрню раённага Дома культуры г.п.Дзятлава. З 1986 па 1988 гг. – служба у войску. З 1988 па 1989гг. працаваў мастаком-афарміцелем на прадпрыемстве “Мінскдрэў”. У 1989г. выехаў у Ленінград, дзе займаўся на падрыхтоўчых курсах пры Вышэйшым мастацка-прамысловым вучылішчы імя В.І.Мухінай. У 1992 г. паступіў у Беларускую Акадэмію мастацтваў – аддзяленне станкавы жывапіс. Удзельнічаў у выстаўках ВУЗа і Рэспубліканскіх выстаўках. У 1998г. скончыў вучобу ў БелАІ. Дыпломная работа: “Мядзельская легенда”. Вучыўся ў А.А.Марачкіна, М.В.Данцыга. У 1998-2000гг. стажыроўка ў Творчых Акадэмічных майстэрнях Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Савіцкага М.А. У 1995г.– выстаўка жывапісу братоў Козела Івана і Козела Юрыя ў Дзятлаўскім музеі народнай славы. У 2001г. персанальная выстаўка (разам з І.Козелам) г.Мінска мастацкая галерэя “Lasandr” музей гісторыі кіно, з 1995г. – удзельнік рэспубліканскіх мастацкіх выставаў. Член Саюза мастакоў Беларусі з 2000 г. У 2003 г. – персанальная выстаўка ( разам з І.Козелам) г.Мінск мастацкая галерэя “ONIK” музей гісторыі беларускага кіно.

Асноўныя творы: “Мядзельская легенда” (дыпломная работа) 1998 год, «Ефросиньевский монастырь» 1997 год, «Художник и осень» 1997 год, «Ожидание» 1998 год, «Брошенное» 1998 год, «Край озёр» 1998 год, «Лодки» 1993 год, «У воды» 1998 год, «Бабушка» 2000 год, Золотой вечер» 2004 год.

Творы мастака знаходзяцца ў музеі Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі мастацтваў, у прыватных зборах Рэспублікі Беларусь і за мяжой.

Літаратура:

Палховіч,Т. Мастакі з Дзятлаўшчыны / Т.Палховіч // Перамога. – 2007. – 29 снежня. – С.3.

Міхайлава,І. Родам з Дзятлаўшчыны / І.Міхайлава // Культура. – 2005. – 20 верасня. – С.14.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.