Козел Іван Мікалаевіч
(1962)
Нарадзіўся Козел Іван ў в.Нёвда Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1977г. скончыў Герніцкую васьмігадовую школу Дзятлаўскага раёна. З 1977 г. па 1981 г. вучоба ў Бабруйскім мастацкім вучылішчы па спецыяльнасці мастак роспісу па дрэве. З 1981г. па 1983г. – служба ў Савецкай Арміі. У 1984 г. працаваў мастаком-афарміцелем ў аўтабазе № 16 г.п.Дзятлава. З 1985 г. па 1990 г. працаваў мастаком–афарміцелем ў трамвайна-тралейбусным упраўленні г.Мінска. Займаўся ў студзіі ДК трактарнага завода. З 1990 па 1996 гг. вучыўся ў Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі Мастацтваў на аддзяленні жывапісу. Выкладчыкі М.В.Данцыг, А.А.Марачкін. У 1997-2000 гг. стажыраваўся ў творчых Акадэмічных майстэрнях Міністэрства Культуры Рэспублікі Беларусь (кіраўнік М.А.Савіцкі).
У 1997г. – удзельнік міжнароднага плэнару маладых мастакоў СНГ (г.Бішкек, Кіргізія). У 1998г. удзельнік фестываля “Творчество молодых” г.Масква. Расійскі Фонд культуры. Творы мастака знаходзяцца ў фондзе Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі Мастацтваў, Дзятлаўскім Дзяржаўным гісторыка-краязнаўчым музеі, прыватных зборах Беларусі, ЗША.
З 1999 г. – член Беларускага саюза мастакоў. З 2001 г. – выкладчык Рэспубліканскага каледжа мастацтваў імя І.Ахрэмчыка.
Літаратура:
Палховіч,Т. Мастакі з Дзятлаўшчыны / Т.Палховіч // Перамога. – 2007. – 29 снежня. – С.3.
Міхайлава,І. Родам з Дзятлаўшчыны / І.Міхайлава // Культура. – 2005. – 20 верасня. – С.14.