28 сакавіка ў Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры зносін і інфармацыі, ў рамках Тыдня “І прыходзіць свята кнігі”, пачаў ажыццяўляцца бібліятэчны праект “Кніжны дэсант” сумесна з Дзяржаўнай установай адукацыі “Наваельнянскі яслі-сад”. Работнікі бібліятэкі наведалі выхаванцаў старэйшай групы і арганізавалі літаратурны-відэакалаж “Книжное царство – мультяшное государство”. Дзеці з дапамогай мультымедыя “здзейснілі падарожжа” ў краіну казак: адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны, успаміналі свае любімыя мультфільмы.