1 верасня аддзел абслугоўвання і інфармацыі падрыхтаваў для вучняў старэйшых класаў СШ №1 свята кнігі “Кніжная спадчына зямлі беларускай”. Вучняў павіншавалі з 1-м верасня, пажадалі ім добрых адзнак і атрымання новых карысных ведаў. Бібліятэкар чытальнай залы Магера Святлана Уладзіміраўна правяла прэзентацыю-экскурсію “Бібліятэка запрашае сяброў”, пазнаёміла навучэнцаў з абанементам і чытальнай залай. Бібліятэкар падрыхтавала рэтрапозірк “Першапраходцы асветы”, вучні даведаліся  пра жыццё знакамітых асоб – Францыска Скарыны, Еўфрасінні Полацкай,Сымона Буднага і мн.інш. Бібліограф Вянско Ганна Вячаславаўна падрыхтавала віртуальнае падарожжа “Полацкі музей беларускага кнігадрукавання”, кніжна-ілюстрацыйную выставу “Каб быў пісьменным чалавек”, у ходзе якой вучні ўбачылі кнігі пра  вялікіх першаасветнікаў. Правяла гістарычны экскурс  “Дзіва, імя якому – кніга”.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.