Фонд Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі папоўніўся ўнікальным выданнем у 5-ці тамах “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”. Выданне ўяўляе сабой поўнае факсімільнае ўзнаўленне кніжнай спадчыны Францыска Скарыны. Яно заклікана пазнаёміць шырокую грамадскасць з адным найбольш каштоўных скарбаў айчыннай культуры – выданнямі беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара, якія захоўваюцца ў розных краінах свету. Выданні будуць карыснымі для даследчыкаў, выкладчыкаў, студэнтаў, навучэнцаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі.