20 ліпеня Хвінявіцкую сельскую бібліятэку-цэнтр фарміравання здаровага ладу жыцця наведалі дзеці з дзіцячага садка. Да ўвагі дзяцей была прадстаўлена кніга Міхася Пазнякова “Святло дабрыні”. У вершаванай форме дзеці пазнаеміліся з беларускім алфавітам, затым адгадалі некалькі загадак. Напрыканцы паслухалі беларускую народную казку “Лёгкі хлеб” з кнігі “Падарунак ад усяго сэрца”.