Здороўе – гэта бясцэнны дар, які дае чалавеку прырода. Без здароўя вельмі цяжка зрабіць жыццё цікавым і шчаслівым. Мы зачастую трацім гэты дар дарма, забываючы, што страціць здароўе лёгка, а вярнуць яго вельмі цяжка.
Да Сусветнага дня здароўя Жукоўшчынская СБЦ запрасіла сваіх чытачоў на гадзіну добрай парады “Кнігі аб вашым здароўі”. Удзельнікі пазнаёміліся з тэматычнай выставай “Компас у краіну здароўя”. Прачытаўшы гэтыя кнігі чытачы знойдуць для сябе шмат цікавага , карыснага і дапамогуць зберагчы здароўе.