10 жніўня работнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі запрасілі ўдзельнікаў ваенна-патрыятычнага лагера “Патриот”, які працуе на базе ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Дзятлава”, на  інтэрактыўную пляцоўку “Летняя книжка Вселенная детства”. Да ўвагі ўдзельнікаў мерапрыемства работнікі бібліятэкі падрыхтавалі літаратурна-турыстычнае бюро “Кнігагід”, падчас якога ім былі прапанаваны самыя цікавыя і чытаемыя кнігі. На працягу мерапрыемства дзеці змагаліся ў розных конкурсах “Полетим на метле”, “Выпраў памылку”, прымалі ўдзел ў пазнавальных гульнях “Цветок”, “Угадай, что дальше”, адказвалі на пытанні віктарыны “Чему учат сказки”. Напрыканцы падарожжа дзяліліся сваімі ўраджаннямі пра кнігі, якія былі  экспанаваныя на кніжнай выставе “Кнігагід”.

 

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.