1 чэрвеня, ў рамках абласной акцыі “Кніга дорыць свята”, Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка – цэнтр зносін і інфармацыі ладзіла забаўляльную гульнёвую праграму “Падарожжа ў краіну дзяцінства”. На мерапрыемства былі запрошаны дзеці малодшых класаў. Супрацоўнікі бібліятэкі ўзгадалі пра адзін з самых старэйшых міжнародных святаў – Міжнародны дзень аховы дзяцей. З дзецьмі была праведзена віктарына-гульня “У свеце казак”.