Папулярызацыі чытання, набліжэння кнігі да жыхароў вёскі ў многім спрыяюць акцыі, якія арганізоўваюцца ў сельскай бібліятэцы. Сёння бібліятэчныя акцыі як бясконцае поле для творчасці, самарэалізацыі бібліятэкара і адраджэнні традыцый чытання.
Адметнай з’явай у жыцці Дварэцкай сельскай бібліятэкі сямейнага чытання з’яўляецца штогадовая акцыя “Кніга 103”. Яе мэтай з’яўляецца прыцягненне новых чытачоў, папулярызацыя чытання сярод дзяцей, юнацтва і сталых людзей. 13 красавіка акцыя “Кніга 103” прайшла ў вёсцы Васявічы ў доме Орсік Уладзіміра Андрэявіча. Падчас акцыі жыхары гэтай вёскі знаёміліся з кніжнай выставай на якой прастаўлены навінкі літаратуры і змаглі ўзяць для сябе цікавыя кнігі.