Скажыце мне, паэт у родным краі

Прызнання прычакае пры жыцці,

І я васкрэсну, як Хрыстос, у маі,

Каб рай у родным  краі абвясціць.

Людміла Кебіч

 29 чэрвеня Жукоўшчынская сельская бібліятэка-цэнтр духоўна-мастацкай спадчыны запрасіла ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Ліра“ на паэтычны калейдаскоп “Ключы ад неба”, які быў прымеркаваны да 65-годдзя з дня нараджэння гродзенскай паэтэсы Людмілы Кебіч. Дзеці пазнаёміліся з аповесцю Л.Кебіч “Дамінанты лёсу“, якая не пакіне абыякавым юнага чытача, пазнаёміць з юнацтвам недалёкага мінулага.  Гучалі вершы  з кнігі

“Ключы ад неба“, як лірычны роздум пра надзённае і адвечнае, у якім паэтка імкнецца асягнуць дзень мінулы і сённяшні, зазірнуць у невядомае заўтра, скіроўваючы смелы пагляд у вышыні Неба.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.