Кірыенка (дзявочае Лішык)

Кацярына Рыгораўна

(08.09.1940) 

Нарадзілася ў мяст. Казлоўшчына Дзятлаўскага раёна, беларускі географ, эканаміст, педагог. Кандыдат эканамічных навук, дацэнт. У 1957 годзе ў Казлоўшчыне скончыла сярэднюю школу. У 1957-58 гг. , у Оршы вучылася ў школе ФЗВ пры мясцовым ільнокамбінаце, дзе затым працавала прадзільшчыцай. Скончыла геаграфічны факультэт БДУ. Настаўнічала ў Капыльскім раёне. Была навуковым супрацоўнікам Беларускага дзяржаўнага музея. З 1970 па 1987 гг. працавала малодшым, затым ст. навуковым супрацоўнікам Інстытута эканомікі Акадэміі навук Беларусі (у 1980г. завочна скончыла аспірантуру). З 1987г. дацэнт кафедры эканамічнай геаграфіі Беларускага педагагічнага універсітэта. Друкуецца з 1977г. (у Беларусі, Расіі, Літве, Латвіі, Эстоніі). Даследуе праблемы эфектыўнасці развіцця і размяшчэння вытворчых сіл, рацыянальнага прыродакарыстання. Выдала манаграфію “Водныя рэсурсы – фактар размяшчэння прамысловасці”(1981), навучальных дапаможнікаў: “Эканамічная і сацыяльная геаграфія Рэспублікі Беларусь” Ч.І-ІІ (1993), “Сацыяльна-эканамічная геаграфія Рэспублікі Беларусь” (1997).

Літаратура:

Кірыенка Кацярына Рыгораўна // Пяткевіч, А.М. Людзі культуры з Гродзеншчыны: даведнік. – Гродна, 2000. – С.148-149.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.