11 мая ў Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры зносін і інфармацыі ладзілася прэзентацыя кнігі Раісы Баравіковай “Казачныя аповесці”, да 70-годдзя пісьменніцы. Бібліятэкар расказала наведвальнікам мерапрыемства пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніцы і паэткі. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з кнігай “Казачныя аповесці”, з галоўнымі героямі твора і кораценька даведаліся пра іх прыгоды. Кніжка зацікавіла ўсіх прысутных.