27 сакавіка ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры агульнадаступнай інфармацыі прайшла інтэлектуальная гульня “Каскад літаратурных задавальненняў”. Яна складалася з конкурса “Казка, я цябе ведаю”, мультвіктарыны, караоке – песні з любімых мультфільмаў “Маша і Мядзведзь”, “Цягнічок з Рамашкава”, “Чунгачанга” і іншых. Закончылася мерапрыемства пошукам адказаў па выставе – віктарыне “Карагод цудоўных кніг”.