5 жніўня ў Хвінявіцкай сельскай бібліятэцы – цэнтры фарміравання здаровага ладу жыцця адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Здравушка”. На пасяджэнне былі запрошаны новыя ўдзельнікі аб’яднання. За кубачкам гарбаты яны пазнаёміліся з карыснымі парадамі з “Бабулінага лячэбніка”, з навінкамі бібліятэчнага гербарыя лекавых раслін.