28 сакавіка ў Данілавіцкай сельскай бібліятэцы ў рамках Тыдня дзіцячай кнігі ладзіўся дзень гучных чытанняў. Удзельнікі мерапрыемства, а гэта дзеці малодшага школьнага ўзросту, пазнаёміліся з кніжнай выставай новых кніг “Карусель вершаў і казак”. Бібліятэкар зачытала ўрывак з цікавай серыі кніг А. Роя “Джынглікі”. Затым дзеці з задавальненнем чыталі свае любімыя казкі, вершы, адгадвалі загадкі.