У рамках абласной акцыі “Чытаем разам”, 9 чэрвеня ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры агульнадаступнай інфармацыі, адбылося мерапрыемства, прысвечанае 175-годдзю з дня нараджэння Элізы Ажэшкі. Творчую спадчыну сусветна вядомай пісьменніцы складаюць шматлікія раманы,аповесці, апавяданні. На літаратурную гасцёўню “Каралева жывога слова і пакутлівай праўды” былі запрошаны навучэнцы ліцэя і выкладчыца беларускай мовы і літаратуры Мазоль Таццяна Мікалаеўна. Бібліятэкары пазнаёмілі прысутных з жыццёвым і творчым шляхам Элізы Ажэшкі. Затым удзельнікі чыталі ўрыўкі з яе твораў, а верш Францішка Багушэвіча, прысвечаны пісьменніцы, чыталі ўсе разам.