Кожны год – 15 сакавіка наша краіна адзначае Дзень Канстытуцыі – асноўнага закона нашай краіны. Да гэтай знамянальнай даты ў Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры зносін і інфармацыі прайшла інфармацыйная хвіліна “Канстытуцыя, як асноўны закон дзяржавы”. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 8 “Б” класа ДУА “Наваельнянская сярэдняя школа”. Дзеці пазнаёміліся з Канстытуцыяй, асобнымі яе главамі, з сімволікай Беларусі: Дзяржаўным гербам і сцягам.