Штогод да Дня сталых людзей бібліятэкі праводзяць шэраг мерапрыемстваў. Сталыя людзі – гэта наш гонар, наш дарагі набытак. Сталасць – гэта не толькі ўзрост, гэта перш за ўсё якасць, нейкая сваеасаблівая мера мудрасці і павагі.
4 кастрычніка, да Дня сталых людзей, у раённай бібліятэцы ладзілася сустрэча з ветэранамі бібліятэчнай справы пад назвай “Как здорово, что все мы здесь сегодня собрались”. Мерапрыемства пасапраўднаму атрымалася цёплым і душэўным. Гучала многа добрых слоў у адрас ветэранаў, але галоўным пажаданнем было – моцнае здароўе.