Да Міжнароднага Дня абароны дзяцей у Казлоўшчынскай ГПБЦ прайшла гульнёвая праграма “Каб свяцілася ўсмешка ў дзіцячых вачах”. На мерапрыемства запрашаліся дзеці старэйшай групы ДУА “Казлоўшчынскі яслі – сад”.
Незвычайны цягнік “Чу – чу” правёз дзяцей па станцыях “Мастацтва”,”Казачная”, “Гульнёвая”,”Развітальная“. На іх дзеці пазнаёміліся з выставай малюнкаў “Мір і сонейка для ўсіх”,выставай адной кнігі “Калабок”, адказалі на пытанні невялікай віктарыны да яе, завіталі ў госці да Бабы Ягі і адгадалі загадкі, за якія атрымалі салодкія пачастункі. На “Развітальнай” станцыі быў праведзены конкурс малюнкаў на асфальце “Кветкі для мамы”. Напрыканцы дзеці склалі галоўныя словы “мама” і “мір”. Пераможцы былі ўзнагароджаны.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.