У Дварэцкай сельскай бібліятэцы сямейнага чытання  1 чэрвеня прайшло свята дзяцінства “Каб сонца ярчэй свяціла і нам яго на ўсіх хапіла” (да Дня абароны дзяцей). Адкрываючы мерапрыемства  бібліятэкар падкрэсліла, што кожны дзень сонечнага лета будзе адкрывацца дзецям, як новая старонка цікавай і яскравай кнігі, а самае галоўнае – кожны дзень іх будзе вітаць мірнае неба над галавой, з белымі аблачынкамі і каляровай вясёлкай. Таму і мерапрыемствы, з якіх складалася свята, былі прысвечаны лету. У час мерапрыемства быў праведзены  конкур загадак, гульнёвая праграма “Як жывеш?”, казачная віктарына.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.