20 красавіка ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы, у рамках рэспубліканскай пажарна – прафілактычнай акцыі  “За  бяспечнасць – разам”, адбыўся час папярэджання “Каб не было  бяды”. На мерапрыемства былі запрошаны вучні СШ №3 ”3В” класа, якія наведваюць аматарскае аб’яднанне “Чамучкі”. Пры дапамозе мультымедыйнай прэзентацыі “Правіла пажарнай бяспекі” дзеці пазнаёміліся з ”добрымі” і “ злымі” справамі агню, даведаліся аб тым, што агонь можа быць і сябрам чалавека. Прымалі ўдзел у гульні-эстафеце “Знайдзі выхад”, у гульні на ўвагу “Гэта-я, гэта-я, гэта ўсе мае сябры”.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.