Дзятлаўская раённая бібліятэка прыняла ўдзел у абласной акцыі “Чытаем разам”. 13 красавіка бібліядыліжанс наведаў Дзятлаўскі аддзел Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь. “Каб кнігам – ды ногі” – спраўдзілася мара Кандрата Крапівы, запісаная ім яшчэ ў 1933 годзе. На кніжную дэгустацыю “Шлях да брамы неўміручасці” бібліятэкары прапанавалі кнігі К.Крапівы, літаратурна-крытычныя выданні. Бібліятэкар расказала біяграфію, пазнаёміла з цікавымі артыкуламі беларускай перыёдыкі, прысвечанымі 120-гадоваму юбілею пісьменніка. Загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі да чытання разам прапанавала ўрывак з п’есы “Партызаны”.