У апошнія гады значна вырасла цікавасць да самадзейнай творчасці. Якая гэта радасць пашыць самаму адзенне ці ўпрыгожыць свой дом. Тым, у каго ўмелыя рукі, не прыходзіцца губляць час на пошук патрэбнай рэчы. Яны самі могуць хутка прыдумаць і зрабіць яе. Для тых, хто хацеў пазнаёміцца з некаторымі відамі такой творчасці, у Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы была арганізавана выстава-экспазіцыя творчых работ "Из шкатулки собственных фантазий". На ёй былі прадстаўлены работы ў стылях: тарсіённае пляценне, пластылінаграфія, модульнае арыгамі. Шмат вырабаў было з бісера, салёнага цеста, шытых і вышываных работ. На працягу тыдня выставу наведала шмат людзей.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.