У год святкавання 500-годдзя кнігадрукавання на Беларусі, з мэтай папулярызацыі беларускай мовы, літаратуры і культуры бібліятэкі Дзятлаўшчыны запрашаюць на мерапрыемствы ў рамках інфармацыйнага тыдня “Гаворым і чытаем па-беларуску”

з 11 па 17 верасня бягучага года.

Паважаныя наведвальнікі бібліятэк!

У гэты перыяд у бібліятэках будзе гучаць родная мова, прадстаўлены шэраг выстаў-экспазіцый з лепшымі ўзорамі беларускай літаратуры, хіт-парады кніжных навінак. У межах  інфармацыйнага тыдня пройдзе абласная акцыя “Чытаем разам”, прысвечаная творчасці беларускіх пісьменнікаў-юбіляраў 2017 года – Янкі Купалы і Якуба Коласа, Максіма Танка, Пімена Панчанкі, Янкі Брыля і інш. Акрамя гэтага

вас чакаюць літаратурныя імпрэзы, турніры знаўцаў беларускага слова, творчыя сустрэчы, конкурсна-гульнёвыя праграмы і шмат іншага.

Запрашаем на сустрэчу з беларускай кнігай!

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.